viasna on patreon

У судзе Савецкага раёну распачаўся працэс над заяўнікамі Еўрапейскага маршу

2008 2008-02-25T13:01:10+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На паседжанне прыйшлі амбасадар Чэхіі ў Беларусі Уладзімір Румл і прадстаўнік дыпмісіі ЗША.

Заяўнікаў Ерапейскага маршу, што адбыўся ў Мінску летась 14 кастрычніка, вінавацяць у тым, што падчас руху калоны дэманстранты засмецілі сталічныя вуліцы ад Кастрычніцкай плошчы і да самой плошчы Бангалор.

На мінулым тыдні камунальнае прадпрыемства Мінгарвыканкама “Гаррэмаўтадор” выставіла заяўнікам акцыі іск на 2,5 млн. беларускіх рублёў.

Адзін с заяўнікаў акцыі, намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч заявіў Рацыі, што сённяшні працэс – першая спроба запалохвання перад вясновымі акцыямі дэмакратычных сілаў. Нагадаем, што удзел у Еўрапейскім маршы ўзялі каля 5 тысяч чалавек.
 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства