Прэсу на разгляд касацыйнай скаргі Здвіжкова не пусцілі
https://spring96.org/be/news/20574
2008
2008-02-22T15:10:15+0200
2008-02-22T15:10:15+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Прадстаўнікам СМІ не дазволілі ўвайсці ў будынак Вярхоўнага суда, дзе сёння ў 9.30 пачаўся разгляд касацыйнай скаргі Аляксандра Здвіжкова. Пакуль невядома, ці дазволяць журналістам прысутнічаць на абвяшчэнні выніковай часткі рашэння.
Журналіст абскарджвае рашэнне Мінскага гарадскога суда, які 18 студзеня асудзіў яго на 3 гады пазбаўлення волі за «распальванне рэлігійнай варожасці» (ч. 2 арт. 130 КК РБ).