viasna on patreon

Прадпрымальніка Ігара Ледніка папярэдзіла пракуратура

2008 2008-02-20T11:54:32+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Барысаўская раённая пракуратура папярэдзіла вядомага актывіста прадпрымальніцкага руху Ігара Ледніка. Папярэджаньне вынесенае за аб’яву ў інтэрнэце пра мітынг прадпрымальнікаў 18-га лютага ў Менску.

“Мяне выклікалі як аднаго з каардынатараў руху “Наша Беларусь”. На сайце руху вісела аб’ява пра мітынг і мае дадзеныя. У пракуратуры чамусьці палічылі, што гэта мая асабістая аб’ява і папярэдзілі, што наступным разам прыцягнуць да адказнасьці. Зьбіраюся абскарджваць папярэджаньне,” — паведаміў “Радыё Свабода” Ігар Леднік.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства