Маці Жалезнічэнкі падала ў суд на “Гомельскую праўду”
Ала Жалезнічэнка, маці гомельскага моладзевага актывіста Змітра Жалезнічэнкі, які зараз адпраўлены на службу ў войска, звярнулася ў суд з іскавай заявай аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі да абласной газеты "Гомельская праўда".
Яна просіць суд абавязаць газету апублікаваць аспрэчанне артыкула "Не жадаю ў салдаты, жадаю ў дэмакраты" і прынесці публічныя выбачэнні хлопцу і яго сям'і. Жанчына лічыць, што звесткі, якія змяшчаюцца ў артыкуле парушаюць прэзумпцыю невінаватасці і добрапрыстойнасці яе сына, у глыбока абразлівай форме прыпісваюць яму не толькі амаральныя, але нават злачынныя дзеянні. Нагадаем, студэнт-выдатнік быў двойчы адлічаны з Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Першы раз ён абскардзіў у судзе адлічэнне і быў адноўлены. Але праз чатыры дні быў ізноў адлічаны і 25 студзеня пакліканы ў войс