viasna on patreon

Таццяну Садоўскую ўзнавілі на працы

2008 2008-02-12T15:19:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Чашніцкі раённы суд узнавіў на працы актывістку “Руху “За Свабоду” юрыста ЖКГ “Камунальнік” г.Навалукомля Таццяну Садоўскую.

Таццяну Садоўскую, юрыста ЖКГ “Камунальнік” г.Навалукомля звольнілі з працы нібыта за сістэматычнае невыкананне службовых абавязкаў. 

Звальненне юрысткі, тэрмін кантракта з якой заканчваўся ў снежні 2009 года, адбылося з шэрагам парушэнняў заканадаўства: аб звальненні яе загадзя не папярэдзілі, прафсаюзны сход па пытанні звальнення не збіраўся. Больш таго, афіцыйны прафсаюз абвінаваціў у канфлікце саму Таццяну. 

Аднак старшыня Чашніцкага раённага суда Васіль Коваль вырашыў, што начальнік ЖКГ “Камунальнік” Л.І. Палонік парушыў закон, звольніўшы без падставы свайго юрыста. Рашэннем суда Таццяну Садоўскую ўзнавілі на працы, а начальнік ЖКГ павінен выплаціць ёй грошы за прымусовы прагул і 200 тысяч беларускіх рублёў за маральную страту.

Нагадаем, Таццяна Садоўская прымала актыўны ўдзел у праграмах Руху “За Свабоду” па юрыдычнай адукацыі насельніцтва ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства