Прадпрымальніка М.Чарнавуса выклікаюць у міліцыю
https://spring96.org/be/news/20422
2008
2008-02-12T13:54:58+0200
2008-02-12T13:54:58+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Актывіста прадпрымальніцкага руху з Баранавічаў Мікалая Чарнавуса выклікаюць у міліцыю.
Нагадаем, учора ў Баранавічах адбыўся несанкцыянаваны мітынг прадпрымальнікаў супраць прэзыдэнцкага ўказу №760. Пад час акцыі намесьнік начальніка гарадзкой міліцыі паведаміў спадару Чарнавусу, што ён выклікаецца ў міліцыю.
Арганізатары падавалі заяўку ў Баранавіцкі гарвыканкам на правядзеньне акцыі, але ўлады адмовілі. У зьвязку з тым, што інфармацыя пра мітынг была распаўсюджана раней, прадпрымальнікі сабраліся на акцыю пратэсту.
Да ўдзельнікаў акцыі прыйшла прадстаўніца гарвыканкаму, якая запрасіла прадпрымальнікаў прыйсьці на сустрэчу, якая адбудзецца 13 лютага ў будынку гарсавету.