viasna on patreon

Грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” мае юрыдычны адрас у сталічным Доме літаратараў.

2008 2008-02-11T16:04:50+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пра гэта стала вядома пасля таго, як старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі атрымаў адказ на свой і Вінцука Вячоркі ліст, дасланы міністру адукацыі і па сумяшчальніцтве кіраўніку “Белай Русі” Аляксандру Радзькову.

Баршчэўскі і Вячорка ў лісце закранулі не толькі пытанні палітыкі і эканомікі, але і адукацыі. У прыватнасці, яны напісалі пра ціск на апазіцыйную моладзь у ВНУ, закрыццё Гуманітарнага ліцэю імя Я. Коласа, адсутнасць беларускамоўнай вышэйшай адукацыі.

Адказ прыйшоў аж праз паўтара месяца і не ад Радзькова, а ад яго намесніка ў “Белай Русі” Пігарава.

Самым важным у гэтай адпісцы быў юрыдычны адрас арганізацыі (раней ён грамадскасці быў невядомы), якая, паводле меркаванняў некаторых экспертаў, можа ў разе патрэбы стаць пралукашэнкавай партыяй - г. Мінск, вул. Фрунзэ, 5-205, РГА “Белая Русь”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства