Суд над прадпрымальнікам Віктарам Крывалём перанесены на 27 лютага
https://spring96.org/be/news/20394
2008
2008-02-11T15:40:35+0200
2008-02-11T15:40:35+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёньня ў Менскім раённым судзе пачаўся разгляд адміністратыўнай справу актывіста прадпрымальніцкага руху Віктара Крываля з Узды, які быў затрыманы 10 студзеня па дарозе ў Менск. Супрацоўнікі праваахоўных органаў вінавацяць актывіста ў непадпарадкаваньні патрабаваньням міліцыянтаў.
Віктар Крываль на пачатку судовага працэсу запатрабаваў, каб разгляд вёўся на беларускай мове. Судзьдзя Сяргей Афонскі перанёс судовае паседжаньне на 27 лютага. На гэты ж дзень выкліканыя сьведкі-міліцыянты, якія сёньня ў суд не зьявіліся, а таксама сям’я прадпрымальніка з Салігорску Аляксандра Цацуры.