У Баранавічах міліцыя і амон заблакавалі цэнтральную плошчу
https://spring96.org/be/news/20390
2008
2008-02-11T13:31:57+0200
2008-02-11T13:31:57+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёньня ў Баранавічах праходзіць акцыя прадпрымальнікаў, якія пратэстуюць супраць прэзыдэнцкага ўказу №760. Больш за 200 прадпрымальнікаў, актывістаў грамадскіх рухаў і партый, сабраліся у гарадскім парку, нягледзячы на адмову гарадскіх уладаў у правядзеньні акцыі пратэсту.
Перад самым пачаткам акцыі міліцыя затрымала маладафронтаўцаў Яраслава Грышчэню і і Вадзіма Бевеню. Цяпер яны знаходзяцца ў міліцыі, дзе на іх складаюць пратаколы.
Як паведамляе баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша, прадпрымальнікі накіраваліся на цэнтральную плошчу горада, каб сустрэцца з прадстаўнікамі улады. Аднак падыходы да будынка райвыканкама перакрыла міліцыя ў колькасьці 40 чалавек. Неўзабаве з’явіліся аўтобусы з амапаўцамі, якія ўшчыльную заблакавалі цэнтральную плошчу Баранавічаў.