viasna on patreon

У Пінску затрымалі актывіста-прадпрымальніка Аляксандра Васільева

2008 2008-02-11T09:54:05+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

 У Пінску ў нядзелю, 10 лютага, чарговы раз затрымалі мясцовага актывіста прадпрымальніцкага руху Аляксандра Васільева. 

 На Цэнтральным рынку горада да яго падышлі міліцыянты і запатрабавалі, каб ён прайшоў з імі  пастарунак. Калі Васільеў хацеў патэлефанаваць родным і папярэдзіць аб здарэнні, праваахоўнікі адабралі ў яго мабільны тэлефон.

Як стала вядома, Аляксандра Васільева абвінавачваюць у дробным хуліганстве. Праўдападобна, заўтра адбудзецца суд.

Нагадаем, што пад час апошніх акцыяў прадпрымальнікаў, Аляксандр Васільеў ужо затрымліваўся за “дробнае хуліганства”, аднак, суд, з-за супярэчлівых паказанняў сведкаў-міліцыянтаў, прызнаў яго віну недаказанай, аднак, прысудзіў штраф за непапардкаванне супрацоўнікам міліцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства