Палітычнае бюро EPP асуджае арышты ў Беларусі
7 лютага, Мадрыд. Сёньня на палітычным бюро EPP (Эўрапейская народная партыя) адзінагалосна прыняла надзвычайную рэзалюцыю, якая тычыцца арыштаў дэмакратычных актывістаў у Беларусі.
Надзвычайная рэзалюцыя
(Неафіцыйны пераклад)
Эўрапейская народная партыя асуджае арышты маладых актывістаў у Беларусі
Беручы пад увагу нядаўнія арышты сябраў беларускіх моладзевых палітычных арганізацыяў, у тым ліку моладзевых арганізацыяў Партыяў БНФ і АГП, якія ёсьць сябрамі ЭНП да і пасьля мірнай дэманстрацыі. Дэманстрцыя праводзілася 10 студзеня на Плошчы Незалежнасьці ў Менку супраць прэзыдэнцкага дэкрэту, які жорстка абмяжоўвае правы і магчымасьці індывідуальных прадпрымальнікаў і прадаўцоў у найме супрацоўнікаў. Еўрапейскія прадстаўнікі з DEMYC прысутнічалі там і пацьвярджаюць мірны характар акцыі.
Моладзевых актывістаў затрымалі і далі судовыя прысуды ад 10 да 20 дзён арышту без доступу да цёплай вопраткі, ежы і немагчымасьці сувязі зь сям’ей.
Большасць арыштаваных маладых людзей – студэнты, якія рызыкуюць быць выключанымі з унівэрсытэтаў у дадатак да зьняволеньня.
ЭНП:
асуджае зняволеньне і вынесеныя прысуды маладым палітычным актывістам і патрабуе тэрміновага вызваленьня ўсіх затрыманых без далейшых пакараньняў.
асуджае дзеяньні беларускага рэжыму, скіраваныя супраць палітычных актывістаў, сябраў апазыцыі ці любых асобаў, якія вольна выказваюць крытычныя заўвагі наконт рэжыму і яго дзеяньняў
заклікае Прэзыдэнта Лукашэнку паважаць дэмакратыю, правы чалавека, свабоду прэсы і закон
Прапанавана Nea Demokratia and the Moderate Party.