viasna on patreon

Ператрус у кватэры актывісткі «Маладога Фронту» К.Салаўёвай

2008 2008-02-06T09:57:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Супрацоўнікі Полацкага КДБ у гэтыя хвіліны праводзяць ператрус у кватэры актывісткі «Маладога Фронту» Кацярыны Салаўёвай. Ператрус праходзіць у рамках распачатай супраць яе крымінальнай справы па артыкуле 193 ч.1 «Удзел у незарэгістраванай арганізацыі».

Як адзначыла Кацярына Салаўёва ў тэлефоннай размове Радыё Рацыі, такія дзеянні супрацоўнікаў КДБ звязаныя з працягам ціску на «Малады Фронт», нягледзячы на тое, што нядаўна на волю выйшаў Зміцер Дашкевіч.

‑ Але крымінальныя справы, якія былі распачатыя ў рэгіёнаў застаюцца, — адзначыла дзяўчына.

Нагадаем, што нядаўна моладзевую актывістку Кацярыну Салаўёву паўторна адлічылі з Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту. Дзяўчына навучалася на другім курсе гістарычна‑філалагічнага факультэту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства