Дзяржава прызнала апазіцыянера-дэпутата лепшым у раёне
https://spring96.org/be/news/20274
2008
2008-02-01T17:34:18+0200
2008-02-01T17:34:18+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Дзяржынскі актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Лукша па выніках 2007 году прызнаны лепшым народным дэпутатам раёна. Пра гэта Рацыі паведаміла колішняя кіраўніца перадвыбарчага штабу дэмакратычнага актывіста Таццяна Ваніна. Сам жа Уладзімір Лукша лічыць, што дзяржаўная ўзнагарода – гэта проста вынік яго штодзённай працы.
- Працую проста адказна. Паўсюль ёсць свае нюансы, я ва ўсе справы ўнікаю, стараюся разабрацца. Вось ацяплення ў горадзе не было – прыйшлося пабегаць, патэрарызаваць ЖКГ.
Нагадаем, што Уладзімір Лукша – адзін з тых трох кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў ад аб’яднанай апазіцыі, якім у студзені мінулага году ў гэтыя саветы патрапіць усё ж удалося.