viasna on patreon

У Пружанах улады зьнесьлі помнік ільготам

2008 2008-02-01T14:01:17+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Помнік ільготам быў усталяваны ў Пружанах 27 студзеня маладымі актывістамі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Ён уяўляў сабой бетонную пліту, на якой актывісты прымацавалі надпісы: “Любім”, “Памятаем”, “Смуткуем”, “Льготы 1975-2007”. Удзельнікі цырымоніі адкрыцця помніка ўшанавалі памяць адмененых ільготаў хвілінай маўчання. Акцыя была прымеркаваная да 40 дзён з дня ўступлення ў сілу закона аб адмене льготаў. Цяпер на месцы помніка вялізная яма і раськіданыя кветкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства