5 лютага адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі Артура Фінькевіча
https://spring96.org/be/news/20251
2008
2008-02-01T13:40:59+0200
2008-02-01T13:40:59+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У гэты дзень будуць разглядацца адначасова дзьве скаргі: пададзеную самім Артурам і адвакаткаю Ганнай Бахціною. Вядома, што судовае паседжаньне будзе адкрытым, але дакладнай інфармацыі наконт таго, ці будзе на судзе прысутнічаць Артур, няма.
Нагадаем, 20 сьнежня па другой крымінальнай справе 22-гадовы маладафронтавец Артур Фінькевіч быў незаконна прысуджаны да 1,5 гадоў зьняволеньня. Перад гэтым ён адбываў два гады абмежаваньня волі за палітычнае графіці.