viasna on patreon

Анонс культурніцкіх падзеяў

2008 2008-02-01T12:26:20+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У нашай любімай сталіцы заўседы адбываецца шмат цікавага ў культурніцкай сьферы: выставы, канцэрты, тэятральныя пастаноўкі. Вось і зараз у вас ёсьць добрая магчымасьць папрысутнічаць на шэрагу цудоўных імпрэз. Кожны знойдзе сабе адпачынак па гусьце! Акрамя таго, што вы адчуеце неверагодную асалоду ад пачутага і гонар за таленавітых суайчыннікаў, зробіце вы гэта абсалютна бескаштоўна. Што, згадзіцеся, для нас студэнтаў вельмі добра.

Імпрэзы:

2 лютага ў тэатральнай залі Чырвонага Касьцёла пройдзе творчая вечарынапаэта-барда Эдуарда Акуліна з прэзэнтацыяй альбома "Песьні Залатой Крывіі". У імпрэзе бяруць удзел: Алесь Камоцкі, Ніл Гілевіч, Вольга Іпатава, Леанід Дранько-Майсюк, Кастусь Герашчанка, Анатоль Мяльгуй, Віталь Супрановіч і іншыя. Пачатак 18:00. Уваход вольны. Даведкі 6490888

3 лютага ў тэатральнай залі Чырвонага Касьцёла пройдзе сустрэча з аўтарамі і героямі кнігі "222 альбома беларускага року і ня толькі". Удзельнічаюць: Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй, Лявон Вольскі (N.R.M.), Алег Хаменка (Палац), Андрэй Плясанаў ( P.L.A.N.), Яраш Малішэўскі (Pete Paff), Зьміцер Бартосік ды інш. Пачатак 18:00. Уваход вольны. Даведкі 6490888

7 лютага ў вялікай залі Дома літаратара (вул. Фрунзэ, 5) Андрэй Хадановіч запрашае на паэтычна-музычную акцыю "МЭДЫЮМ". У праграме прэзэнтацыя кнігі вершаў "Бэрлібры" і аўдыёкнігі "Абменьнік". Удзельнічаюць гурты INDIGA, BAND_A, Сяргей Пукст, Рацыянальная дыета, паэты Джэці (Вера Бурлак), Дзьмітры Дзьмітрыеў, Максім Жбанкоў, Віктар Жыбуль, Марыйка Мартысевіч, Сярж Мядзьведзеў. Пачатак а 19.00. Уваход вольны. Даведкі 6490888

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства