Андрэй Кім пераведзены з Акрэсціна на Валадарскага
Пасля таго як Андрэй Кім адсядзеў 10 сутак на Акрэсціна, яго адвезлі ў пракуратуру Цэнтральнага раёну Мінску, дзе адбыўся допыт.Паводле словаў маці арыштаванага, на допыце прысутнічаў супрацоўнік ДАІ. Пасля гэтага Кіма адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёну Менску, а адтуль у следчы ізалятар ГУУС Мінгарвыканкаму на Валадарскага. Як сказала маці Андрэя, яна прасіла пракурора змяніць меру стрымання на падпіску аб нявыезду.
Адвакат Андрэя Кіма заявіў, што даў падпіску аб неразгалошванні тайны следзтва. У пракуратуры Цэнтральнага раёну сталіцы ў адказ на пытанні пра Андрэя Кіма кідаюць слухаўку.
Нагадаем, што Андрэй Кім, затрыманы пасля мітынгу прадпрымальнікаў 21 студзеня, быў асуджаны паводле двух пратаколаў на 10 сутак адміністрацыйнага арышту і аштрафаваны на 1 млн 50 тыс. рублёў. Таксама ў дачыненні да яго была заведзеная крымінальная справа паводле арт. 364 КК РБ («гвалт, альбо пагроза гвалту ў адносінах да работніка міліцыі»). Нібыта Андрэй Кім падчас сутычкі ля ГУМу ўдарыў супрацоўніка ДАІ кулаком у твар і рассек таму брыво да крыві. Паводле гэтага артыкулу яму пагражае ад трох месяцаў да шасці гадоў зняволення. Андрэй сваю віну адмаўляе