Улады выдадуць “Ідэалогію беларускай дзяржавы ў пытаннях і адказах”
https://spring96.org/be/news/20195
2008
2008-01-30T14:52:35+0200
2008-01-30T14:52:35+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Да 25 сакавіка Інфармацыйна-аналітычнаму цэнтру пры Адміністрацыі прэзідэнта, які нядаўна ачоліў Алег Праляскоўскі, даручана правесці сацыялагічнае даследаванне з мэтай выяўлення найбольш вострых праблемаў палітычнага, эканамічнага, сацыяльнага і культурнага жыцця краіны.
Адпаведнае распараджэнне, як паведамляе "Беларускі партызан", нібыта падпісанае першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Анатолем Рубінавым.
Паводле гэтага дакумента, з улікам дадзенага сацапытання ІАЦ павінен падрыхтаваць спецыяльны дапаможнік “Ідэалогія беларускай дзяржавы ў пытаннях і адказах”. Арыгінал-макет гэтага выдання мусіць з’явіцца да 25 красавіка.