viasna on patreon

Участковы з Рэчыцы пакрыўдзіўся на газету “Свабода”

2008 2008-01-30T13:11:21+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Участковы інспектар Рэчыцкага РАУС Дзяніс Ніканенка падаў свайму начальству рапарт пра тое, што яму нехта кінуў у хатнюю паштовую скрыню ­газету «Свабода» (гомельскі дадатак). Міліцыянт пакрыўдзіўся на інфармацыю, якую ён там знайшоў пра сябе.

Пра існаванне рапарту даведаўся рэчыцкі прадпрымальнік, актывіст руху "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Алег Шабетнік, якога 21 студзеня выклікаў намеснік начальніка РАУС Ігар Маеўскі. Міліцыянт высвятляў, ці ведае сп. Шабетнік штосьці пра гэтую газету, і цікавіўся, як выданне магло дазнацца пра падзеі ў Рэчыцы. 

Позна ўвечары 9 студзеня, напярэдадні акцыі прадпрымальнікаў у Мінску, участковы інспектар Дзяніс Ніканенка затрымаў Алега Шабетніка на вуліцы і склаў пратакол аб тым, што актывіст нібыта ў нецвярозым стане брыдкасловіў і не падпарадкоўваўся міліцыі. На падставе гэтага пратаколу раённы суд пакараў прадпрымальніка пяццю суткамі арышту і штрафам.

Менавіта пра гэты выпадак і распавядалася ў гомельскім дадатку да газеты «Свабода» № 2 (100) за 17–23.01.2008. У артыкуле прыводзіліся доказы таго, што законных падставаў для затрымання і складання пратаколу ў міліцыянта не было.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства