Сяргея Парсюкевіча збілі ў турме на Акрэсціна
Учора з мінскай турмы на Акрэсціна выйшаў на волю віцебскі прадпрымальнік Сяргея Парсюкевіч, які быў арыштаваны за ўдзел у акцыі 10 студзеня. Ён распавёў, што ў мінулы панядзелак у турме яго збіў супрацоўнік міліцыі. Судова-медыцынскай экспертызай засведчана, што ў Сяргея Парсюкевіча ёсць сінякі ды раны на целе. Па словах пацярпелага, на шыі былі яшчэ сляды таго, што яго душылі, але за тыдзень яны сышлі.
Парсюкевіч, які хварэе на астму і мае хранічную хваробу страўніка, кажа, што пакуль не звяртаўся ў праваахоўныя органы па факце збіцця — пасля зняволення проста не мае фізічных сіл. А вось міліцыянт абвінаваціў самога зняволенага ў нападзе. На дадзены момант пракуратура праводзіць па гэтай заяве праверку.
4 лютага Сяргей Парсюкевіч мусіць прыехаць з Мінск на чарговую гутарку са следчымі.