viasna on patreon

Прэзэнтаваны фільм пра беларускі паваенны супраціў

2008 2008-01-28T16:31:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У нядзелю ўвечары ў Варшаве адбылася прэзэнтацыя дакумэнтальнага фільму “Беларускі антысавецкі пасьляваенны супраціў: 1944 – 1957 гады”.

Аўтары фільму грунтаваліся на кніжцы Сяргея Ярша і Сержука Горбіка “Беларускі супраціў” і спалучылі ў сваім фільме дакумэнтальныя матэрыялы з сучаснымі мастацкімі здымкамі.

Паводле рэжысэра фільму Антося Цялежнікава, пашырэньне ведаў пра беларускі антысавецкі пасьляваенны супраціў вельмі важнае ў сучаснай Беларусі:

“Гэта адна з найбольш невядомых старонак нашай найноўшай гісторыі, якую дагэтуль хаваюць ад беларусаў розныя спэцслужбы”.

У фільме на аснове кнігі Сяргея Ярша і Сержука Горбіка “Беларускі супраціў” расказваецца пра ўзброеныя выступы беларусаў супраць савецкай улады аж да 1957 году.

Фільм “Беларускі антысавецкі пасьляваенны супраціў: 1944 – 1957 гады” распаўсюджваецца на DVD і будзе хутчэй за ўсё паказаны на тэлеканале “Белсат”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства