viasna on patreon

Моладзевую актывістку Юлю Сіўцову будуць судзіць за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў

2008 2008-01-16T11:24:11+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Улады працягваюць перасьлед удзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая адбылася 10 студзеня ў Менску. Сёньня супрацоўнікамі міліцыі была затрыманая актывістка Моладзі БНФ Юлія Сіўцова. Яна дастаўлена ў Цэнтральны РУУС сталіцы, дзе зараз у дачыненьні яе складаюць пратакол па арт.23.34 КаАП - удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Нагадаем, што ўчора супрацоўнікі міліцыі ўжо палявалі на Юлю Сіўцову і, зачыніўшыся ў кватэры, каля якой дзяжурылі міліцыянты, яна не выходзіла на вуліцу. Тым ня менш сёньня дзяўчына ўсё ж такі была затрыманая.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства