viasna on patreon

КДБ усё дазволена

2008 2008-01-02T09:44:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўніцтва ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці не ўгледзела парушэння заканадаўства ў дзеяннях сваіх супрацоўнікаў, якія праводзілі затрыманне журналіста Сяргея Падсасоннага. У адказе на скаргу журналіста, накіраваную ў КДБ, гаворыцца, што супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі маюць права апытваць грамадзян і рабіць першасны збор інфармацыі.

Нагадаем, 23 лістапада дамоў да С.Падсасоннага прыйшлі супрацоўнікі УКДБ па Гомельскай вобласці. Яны даставілі журналіста ва ўпраўленне, дзе задавалі яму пытанні, датычныя прафесійнай дзейнасці журналіста і яго дачынення да польскага спадарожнікавага тэлеканала "БелСат", які 10 снежня пачаў вяшчанне на Беларусь. Палічыўшы дзеянні спецслужб неправамернымі, С.Падсасонны звярнуўся ў пракуратуру з просьбай даць прававую ацэнку яго затрыманню супрацоўнікамі УКДБ. Скаргу гомельскага журналіста абласная пракуратура накіравала для рэагавання ў Камітэт дзяржбяспекі, паведамляе БелаПАН.

Чарговы інцыдэнт адбыўся з журналістам 5 снежня. У гомельскім цэнтральным парку да С.Падсасоннага падышоў супрацоўнік УКДБ, які прыязджаў да яго дамоў. Ён стаў пагражаць журналісту, крычаць на яго і хапаць за вопратку. "Супрацоўніку спецслужб здалося, што я за ім сачу. Ён крычаў пра гэта, пагражаў даставіць мяне ва ўпраўленне, дзе са мной "разбяруцца". Мне атрымалася прыцягнуць крыкам увагу мінакоў і дзякуючы гэтаму ўцячы. Па дадзеным факце я таксама звярнуўся ў пракуратуру", – адзначыў С.Падсасонны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства