viasna on patreon

Бабруйскі гарвыканкам адмовіў у акрэдытацыі журналістам недзяржаўнай газеты «Бобруйский курьер»

2007 2007-12-28T12:36:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

Бабруйскі гарвыканкам адмовіў у акрэдытацыі карэспандэнтам недзяржаўнай газеты «Бобруйский курьер» з прычыны «нематазгоднасці». Пра гэта гаворыцца ў лісце намесніка старшыні гарвыканкама Міхаіла Кавалевіча ад 5 снежня.

 

Гарвыканкам параіў рэдакцыі «для атрымання праўдзівых звестак аб падзеях, што адбываюцца ў горадзе» і «аб’ектыўнага іх асвятлення» звяртацца да інтэрнэт-сайту Бабруйскага гарвыканкама і афіцыйнага мясцовага друкаванага выдання – газеты «Бабруйскае жыццё».

 

Як паведаміў галоўны рэдактар выдання Анатоль Санаценка, рэдакцыя звярнулася па акрэдытацыю ў канцы лістапада. «Фактычна гарвыканкам абвесціў манаполію на атрыманне інфармацыі, тым самым парушаючы беларускае заканадаўства. Паводле закона «Аб друку», улады абавязаныя прадастаўляць інфармацыю прадстаўнікам СМІ на іх запыт, аднак гарвыканкам пазбягае любых кантактаў з недзяржаўнай прэсай», – падкрэсліў А. Санаценка.

 

Менавіта гарвыканкам ініцыяваў нядаўняе вынясенне рэдакцыі папярэджання. Гэта вынікае з ліста кіраўніка аддзелу ідэалагічнай працы Аляксандра Маркачова ад 16 лістапада. У ім чыноўнік заявіў, што рэдакцыя неаднаразова парушала закон аб друку «ў частцы публікацыі непраўдзівай, скажонай, аднабаковай інфармацыі пра жыццядзейнасць горада». Асаблівую незадаволенасць выклікала нататка «Праздник, ушедший в прошлое», апублікаваная ў №46 газеты ад 14 лістапада г.г. Сп. Маркачоў папярэдзіў, што па факце гэтай публікацыі ён накіраваў ліст у Мінінфармацыі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства