viasna on patreon

У Берасці затрыманы ўдзельнікі пікету

2007 2007-12-18T14:45:08+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Як паведамляе сайт http://www.milinkevich.org/, у Берасцi моладзь пратэставала супраць адмены льготаў студэнтам. Затрыманыя актывiсты Руху «За Свабоду» Юры Бакур i Канстанцiн Балагур.

Берасцейскiя студэнты вырашылi адмыслова адзначыць першы дзень скасавання льготаў. Каля 15 чалавек выйшлi на ганак Берасцейскага дзяржаўнага унiверсiтэта i дэманстратыўна прабiлi надзьмутыя балёнiкi з надпiсам «iльготы». Пасля сканчэння акцыi мiлiцыянты ў цывiльным затрымалi Юрыя Бакура i Канстанцiна Балагура.

Затрыманых для адвезлi ў апорны пункт мiлiцыi Ленiнскага РАУС, што месцiцца па вул. Савецкая, 6.

Юрыя Бакура 19-га снежня ў 9.30 чакае суд «за хулiганства i непадпарадкаванне супрацоўнiкам мiлiцыi». Яму пагражае да 25 сутак адмiнiстрацыйнага арышту. Канстанцiна Балагура адпусцiлi без складання пратаколу. Друкаваныя матэрыялы канфiскавалi.

http://www.dzedzich.org/ нагадвае, што на сённяшнi дзень за кратамi ў Берасцi знаходзяцца арыштаваныя за ўдзел у антырасейскiм пiкеце Наста Ільiна i Андрэй Шарэнда. Насту павiнны вызвалiць з iзалятара часовага ўтрымання (Паўночны гарадок) у аўторак, 18 снежня ў 13-50.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства