viasna on patreon

19 сьнежня – страйк прадпрымальнікаў

2007 2007-12-17T15:11:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Лідэр грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка заклікаў прадпрымальнікаў 19 сьнежня ўзяць удзел у агульным страйку.

Прадпрымальнікі такім чынам будуць патрабаваць адмены Ўказу № 760, паводле якога ад 1 студзеня нельга будзе наймаць на працу не сваякоў. Яшчэ адной з мэтаў страйку ёсьць праява салідарнасьці з арыштаванымі ўдзельнікамі мітынгу 10 сьнежня.

 

Лідэр аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка патлумачыў Радыё Свабода, што аднадзённы страйк — гэта кампраміс паміж рознымі прадпрымальніцкімі структурамі. Ён падкрэсьліў, што ўсе індывідуальныя прадпрымальнікі супраць Указу № 760, але адны гатовыя толькі да ўдзелу ў санкцыянаваных мерапрыемствах, іншыя да выхаду на Кастрычніцкую плошчу, а нехта толькі на аднадзённую забастоўку.

Анатоль Шумчанка ўпэўнены, што страйк падтрымаюць на рынках у абласных гарадах, а таксама ў некаторых рэгіёнах:

«Забастоўка адбудзецца. Колькасьць удзельнікаў? Мы думаем, што такая, як заўсёды. Калі ўзяць абласныя цэнтры і Менск, то думаю, што тысяч 60‑70 як мінімум будзе. 19 сьнежня прыедзеце і паглядзіце. У тым, што яна адбудзецца, у нас няма ніякага сумневу».

«Да 1 студзеня застаецца вельмі мала часу. Урад цалкам ігнаруе ўсе патрабаваньні прадпрымальнікаў. Цалкам ігнаруе ўсе рэзалюцыі форумаў і мітынгаў. Адзінае, што застаецца прадпрымальнікам, гэта забастоўка», — Гаворыць каардынатар «Пэрспэктывы» ў Берасьцейскай вобласьці Віктар Чайкоўскі.

Анатоль Шумчанка падкрэсьліў, што ніякіх перамоваў з уладамі ня будзе, пакуль за кратамі знаходзяцца арыштаваныя ўдзельнікі мітынгу 10 сьнежня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства