Мікалай Сергіенка “налаяўся” на10 сутак
Прысуд вынесла судзьдзя суду Ленінскага раёну Менску Юлія Шумская. Міліцыянты на судзе заявілі, что актывіст нібыта нецэнзурна лаяўся на адрас міліцыянтаў у офісе Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў 6 сьнежня.
Нагадаем, 6 сьнежня ён знаходзіўся ў офісе Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. Напярэдадні сюды прывезьлі ўлёткі, якія заклікалі прадпрымальнікаў прыйсьці 10 сьнежня на мітынг. Раптам у офіс уварваліся супрацоўнікі міліцыі: улёткі канфіскавалі, прысутных павезьлі ў Ленінскі райаддзел міліцыі нібыта дзеля высьвятленьня асобаў.
Паводле Міколы Сергіенкі, у райаддзеле міліцыі на яго і лідэра прафсаюзу прадпрымальнікаў Аляксандра Макаева склалі пратаколы: нібыта яны брыдкасловілі на адрас міліцыянтаў. “Аде ж гэта непрыхаваная хлусьня”, - заявіў Мікола Сергіенка.
Суд над Аляксандрам Макаевым не адбыўся з прычыны таго, што прадпрымальнік адбывае зараз пакараньне 7 суткамі арышту паводле стандартнага абвінавачаньня ў быццам бы “брыдкаслоўі”. Ён быў затрыманы 10 сьнежня раніцай, перад тым, як пачаўся мітынг прадпрымальнікаў, адным з заяўнікоў якога ён быў.
Сёньня Аляксандр Макаеў мусіць выйсьці на свабоду.