19 сьнежня адбудзецца агульнарэспубліканскі страйк прадпрымальнікаў.
https://spring96.org/be/news/19575
2007
2007-12-14T20:40:36+0200
2007-12-14T20:40:36+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Пра гэта заявілі актывісты арганізацыі прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва”. Лідэр “Пэрспэктывы” Анатоль Шумчанка паведаміў, што страйк прадпрымальнікаў супраць Указу № 760, які забараняе наймаць на працу несваякоў, адбудзецца на рынках у Менску і ва ўсіх абласных цэнтрах. Ён не выключае, што да страйку далучацца прадпрымальнікі ў рэгіёнах.
Сёньня прадпрымальнікі на знак салідарнасьці з арыштаванымі актывістамі руху праігнаравалі паседжаньне працоўнай групы ў Міністэрстве эканомікі, прызначанае чыноўнікамі дзеля вырашэньня канфліктнай сытуацыі.