viasna on patreon

Затрыманых учора Аляксандра Макаева, Алега Корбана, Міколу Сергіенку і Надзею Сінькевіч адпусьцілі ўначы з Ленінскага РУУС.

2007 2007-12-07T15:06:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Учора ўвечары ў офіс Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў уварваліся міліцыянты ўпраўленьня ўнутраных спраў Ленінскага раёну і пачалі ператрус. Пры гэтым былі затрыманыя ўсе прысутныя ў офісе. Міліцыянты на чале з намеснікам начальніка РУУС Сяргеем Каяловічам канфіскавалі каля пяці тысячаў знойдзеных улётак аб мітынгу 10 сьнежня, а таксама забралі "на экспертызу" рызограф.

Міліцыянты сфабрыкавалі пратаколы за дробнае хуліганства на першых трох, якія быццам бы нецэнзурна лаяліся падчас ператрусу. Позвы ў суд ім уручылі на 12 сьнежня.

Аляксандр Ярашук атэстуе учорашнія дзеянні міліцыі грубым парушэннем Закону:

– Мы лічым такія паводзіны праваахоўнікаў, калі яны ноччу ўрываюцца ў наш офіс, канфіскуюць аргтэхніку, затрымліваюць людзей, недапушчальнымі. Гэта чыстай вады правакацыя. З нашага боку будуць зроблены ўсе юрыдычныя захады, каб вярнуць канфіскаванае абсталяванне і пакараць вінаватых.

Спадар Аляксандр заяўляе: арганізацыя не мае ніякага дачынення да знойдзеных ўлётак, хаця і падтрымлівае ўсялякія дзеянні, накіраваныя на абарону правоў грамадзян, у тым ліку прадпрымальнікаў:

– Апошні час мы пачалі заяўляць пра сабе, рабіць рэальныя справы. Да нас далучаецца моладзь, якую арыентуем на працу з людзьмі, рабочымі прадпрыемстваў, служачымі устаноў. Камусьці гэта прыйшлося не даспадобы. Калі да нас звярнуліся з прапановай надрукаваць такія ўлёткі, мы адмовіліся. У той жа час падтрымліваем акцыі прадпрымальнікаў, накіраваныя на абарону іх правоў, але імкнемся дзейнічаць у межах закону, – дадае старшыня БКДП.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства