viasna on patreon

Абвешчаны першыя прысуды затрыманым на мітынгу прадпрымальнікаў

2007 2007-12-11T14:40:49+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ў судах Цэнтральнага і  Маскоўскага раёнаў праходзяць суды над затрыманымі на мітынгу прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы Віктарам Гарбачовым, Віктарам Крывалем, Крысьцінай Шацікавай ды Віктарам Калеем.

Як стала вядома праваабарончаму цэнтру “Вясна”, лідэр ініцыятывы "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" Віктар Гарбачоў быў абвінавачаны ў парушэньні артыкула 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях (парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў) і пакараны арыштам на 15 сутак. Суддзя суду Цэнтральнага раёну сталіцы Самасейка у той жа час вынесла прысуд яшчэ аднаму актывісту-прадпрымальніку Аляксандру Цацуру, абвінаваціўшы яго ў дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ). Ён атрымаў 10 сутак арышту. Суды над астатнімі ўдзельнікамі акцыі прадпрымальнікаў працягваюцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства