Пракуратура адмовілася заводзіць крымінальную справу па супрацьзаконных дзеяньнях АМАПАўцаў, якія 19 кастрычніка зьбівалі Анатоля Лябедзьку і журналістаў
https://spring96.org/be/news/1948
2004
2004-11-26T10:00:00+0200
2004-11-26T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пра гэта паведаміла Радыё Свабода.
Пракуратура Ленінскага раёну Мінску адмовілася ўзбуджаць крымінальныя справы па фактах зьбіцьця 19 кастрычніка лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі і журналістаў расейскіх тэлеканалаў НТВ і Ren-TV. Супрацоўнікі пракуратуры не знайшлі складу злачынства ў дзеяньнях міліцыянтаў, якія разганялі акцыю пратэсту апазыцыі супраць фальшаваньня вынікаў выбараў і рэфэрэндуму. Прадстаўнікі АГП гавораць, што гэта не азначае, што крымінальная справа супраць амонаўцаў ня будзе заведзеная пасьля таго, як у Беларусі зьменіцца ўлада.