viasna on patreon

Гарбачоў: Прадпрымальнікі адмаўляюцца ад перамоваў з дзяржавай

2007 2007-12-11T12:12:36+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

"Калі сёння прадпрымальнікаў прысудзяць да адміністратыўных арыштаў, то перамоваў з уладамі, прызначаных на 19 снежня, не будзе", - заявіў Рацыі за некалькі хвілін да паседжання суда Цэнтральнага раёну Мінска затрыманы ўчора лідэр прадпрымальнікаў Віктар Гарбачоў.

Нагадаем, учора каля тысячы прадпрымальнікаў прыйшлі да будынку Палаты прадстаўнікоў, дзе дэпутат Анатоль Паўловіч паабяцаў ім, што 19 снежня ў парламенце пройдуць перамовы ўсіх зацікаўленых бакоў наконт далейшага лёсу малога бізнесу ў Беларусі.

Пасля мітынгу некалькі лідэраў прадпрымальніцкага руху і грамадскіх актывітаў былі затрыманыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства