Затрыманых на офісе БКДП будуць судзіць 12 снежня
https://spring96.org/be/news/19421
2007
2007-12-07T12:15:54+0200
2007-12-07T12:15:54+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Учора позна ўвечары ў менскім офісе Беларускага Кангрэсу Дэмакратычных Прафсаюзаў супрацоўнікі міліцыі правялі ператрус і канфіскавалі некаторую тэхніку.
Пасля ператрусу а першай гадзіне ночы ўсіх затрыманых на офісе БКДП, а дакладней самаго Аляксандра Макаева, а таксама моладзёвых актывістаў Алега Корбана, Мікалая Сергіенку і Надзею Сянкевіч, даставілі ў Ленінскі раённы аддзел міліцыі, дзе склалі адміністрацыйныя пратаколы за дробнае хуліганства, і вызвалілі, уручыўшы позвы ў суд.
Нягледзячы на тое што зараз затрыманыя ўчора актывісты знаходзяцца на волі, суды над імі адбудуцца 12 сьнежня