viasna on patreon

Гомельскую прадпрымальніцу папярэдзілі ўлады

2007 2007-12-06T14:27:43+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывістку руху “За свабоднае прадпрымальніцтва” Ірыну Камінскую выклікалі ў аблвыканкам і папярэдзілі, што яна будзе несці адказнасць за масавыя беспарадкі, калі такія будуць 10 снежня.

Прадпрымальніца лічыць, што гомельскія ўлады баяцца, што 10 снежня ў горадзе могуць прайсці несанкцыянаваныя акцыі прадпрымальнікаў.

Нагадаем, што 30 лістапада Ірыну быццам бы для праверкі машыны на наяўнасць скрадзеных абразоў спынілі супрацоўнікі ДАІ, а затым даставілі ў міліцыю. У міліцыі машыну абшукалі і канфіскавалі 300 зваротаў да прадпрымальнікаў, прысвечаных маючай адбыцца акцыі на Кастрычніцкай плошчы. Па словах Іріны, як толькі інфармацыя аб вынятцы ўлётак з'явілася ў Інтэрнэце, многія гомельскія прадпрымальнікі папрасілі сустрэчы з ёй.

- Мае калегі з гомельскіх рынкаў папрасілі мяне сустрэцца і абмеркаваць перспектывы развіцця малога бізнесу пасля ўступлення ў моц указа № 760. Я прызначыла ім сустрэчу каля будынку аблвыканкама, каб потым зайсці ў якую-небудзь кавярню і спакойна пагутарыць. Але 4 снежня мяне выклікалі ў аддзел эканомікі аблвыканкама і запыталі, з якой мэтай я збіраюся праводзіць мітынг каля адміністратыўнага будынку. Я патлумачыла, што гаворка ідзе не пра мітынг, а пра сустрэчу людзей на вуліцы. Ці гэта забаронена законам? А сёння з 11.15 ля маёй хаты дзяжураць шэсць супрацоўнікаў міліцыі, якія перашкаджаюць таму, каб я пакінула свій дом, - паведаміла Ірына Камінская.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства