Аляксандар Талстыка – на волі
Учора позна увечары са сталічнай турмы на вуліцы Акрэсціна выйшаў на волю затрыманы 28 лістапада за раздачу улётак сярод прадпрымальнікаў Аляксандр Талстыка. Да сценаў спецпрыёмніка падтрымаць хлопца прыйшлі некалькі дзесяткаў ягоных паплечнікаў, якія сустрэлі актывіста з бел-чырвона-белымі сцягамі і воклічамі “Жыве Беларусь!”.
Адразу па выхадзе з сямідзённага арышту Аляксандр Талстыка падзяліўся з Рацыяй сваімі уражаннямі.
-Да мяне і майго сябра ставіліся абсалютна нармальна, казалі, што за нашай адсідкай сочаць і газеты і інтэрнэт, таму ніякіх асаблівых інцыдэнтаў не было, але безумоўна знаходзіцца ў такім месцы заўжды не вельмі прыемна.
Аляксандр Талстыка кажа, што падчас знаходжання ў спецпрыёмніку ў яго некалькі разоў моцна ўзнімаўся ціск, аднак адміністрацыя турмы адмаўлялася выклікаць хуткую дапамогу. Варта нагадаць, што ў спецпрыёмніку да гэтага часу знаходзіцца затрыманы разам з Аляксандрам Руслан Луцэнка, які быў асуджаны на 10 сутак і выйдзе на волю толькі у суботу 8 снежня.