Сяржуку Гумінскаму пагражаюць СІЗА завочна
https://spring96.org/be/news/19405
2007
2007-12-06T11:43:22+0200
2007-12-06T11:43:22+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
На днях бацькоў “маладафронтаўца” Сяржука Гумінскага ўжо другі раз за апошні час наведала міліцыя.
Людзі ў форме распытвалі бацькоў Сяржука пра вучобу іх сына, які навучаецца на першым курсе Гданьскага ўніверсітэту па праграме Каліноўскага. Міліцыянты неаднаразова пагражалі бацькам у выпадку, калі Сяржук Гумінскі вернецца ў Беларусь, пасадзіць яго ў СІЗА быццам бы за “ўхіленьне ад армейскай службы”.
Нагадаем, у мінулым годзе на “маладафронтаўца” Сяржука Гумінскага была заведзеная крымінальная справа за палітычныя графіці, але пад ціскам грамадзкасьці была закрытая. Акрамя гэтага, Сяржук – актыўны дзяяч вулічных акцыяў, за што неадначасова падвяргаўся рэпрэсіям з боку рэжыму.