Сёньня будуць судзіць моладзевага актывіста Віталя Стажарава
https://spring96.org/be/news/19403
2007
2007-12-06T11:25:20+0200
2007-12-06T11:25:20+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сёньня ў Савецкім судзе Менску будзе разглядацца справа актывіста “Маладых дэмакратаў” Віталя Стажарава.
Яго затрымалі ўчора ў Менску на Камароўскім рынку, дзе хлопец раздаваў лістоўкі пра мітынг прадпрымальнікаў 10 сьнежня на Кастрычніцкай плошчы.
Віталя затрымалі ахоўнікі на загад намесьніка дырэктара рынку. Потым яго адвезьлі ў міліцыю Савецкага раёну. Яго вінавацяць у парушэньні парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў.
Віталь Стажараў правёў ноч у спэцпрыёмніку на вуліцы Акрэсьціна.