Сяргею Каваленка адмоўлена ў задавальненьні скаргі
Віцебскі абласны суд пакінуў без задавальненьня касацыйную скаргу актывіста Сяргея Каваленкі на рашэньне суду Віцебскага раёна, які вынес адміністрацыйнае пакараньне ў выглядзе штрафу за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Яшчэ напрыканцы кастрычніка мясцовыя актывісты і праваабаронцы правялі акцыю памяці на месцы масавых расстрэлаў у гады сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Паляі. Праз нейкі час каля 25 чалавек было затрымана і дастаўлена ў Віцебскі РАУС. Сярод пакараных грашовымі штрафамі на другі дзень быў і Сяргей Каваленка.
Як стала вядома ПЦ "Вясна", трое актывістаў падалі скаргі на рашэньні раённага суда, які 28 лістапада пакінуў без задавальненьня скаргі Зьміцера Якаўлева і Сяргея Белязекі. Сёньня суддзя суду Віцебскай вобласці Анатоль Рэдзько паўтарыў “подзьвіг” сваіх калег і адмовіў задаволіць скаргу яшчэ аднаго актывіста.