viasna on patreon

Лукашэнка разгледзіць пытаньне аб памілаваньні Казуліна, калі той яго папросіць

2007 2007-12-04T13:08:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kazulin02.jpg

Аляксандр Лукашэнка разгледзіць пытанне аб памілаванні Аляксандра Казуліна, калі той яго аб гэтым папросіць. "Суд прыняў рашэнне. Гэта незалежная галіна ўлады. Я паважаю яго рашэнне. Адзінае, што я магу зрабіць, гэта памілаваць яго. Калі асуджаны пра гэта папросіць, я вывучу яго прашэнне і пасля скажу, ці вызваляю я яго", — заявіў А.Лукашэнка ў інтэрв'ю іспанскай газеце "Эль-Паіс".

Інтэрв'ю было запісана ў Мінску 26 лістапада і апублікавана ў выданні 2 снежня.Беларускі кіраўнік падкрэсліў, што экс-кандыдат у прэзідэнты знаходзіцца ў турме за канкрэтныя злачынствы.

- У нашым Крымінальным кодэксе няма палітычных злачынстваў, — падкрэсліў А.Лукашэнка. — Мне не важна, хто ён. Для мяне ён грамадзянін, і для суда таксама. І ўсе грамадзяне, уключаючы прэзідэнта, і тым больш кандыдата ў прэзідэнты, павінны выконваць закон. А калі нейкая асоба фарміруе банду і штурмуе турму…

Паводле слоў А.Лукашэнкі, пяць з паловай гадоў, на якія быў асуджаны А.Казулін, "не такі вялікі тэрмін".

- У нас ёсць і пажыццёвае зняволенне, і смяротнае пакаранне, — зазначыў кіраўнік дзяржавы. — Калі б ён не быў кандыдатам у прэзідэнты, ён не атрымаў бы пяць з паловай гадоў, а 10 і 12 за выбух на нашых вуліцах. Але як экс-кандыдат ён выклікаў лёгкае шкадаванне.

У 2006 годзе былы рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта Аляксандр Казулін балатаваўся на пасаду прэзідэнта краіны. 25 сакавіка, праз шэсць дзён пасля галасавання, палітык быў затрыманы ў Мінску падчас масавай акцыі з нагоды гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Калона накіроўвалася да спецпрыёмніка-размеркавальніка ГУУС Мінгарвыканкама на вуліцы Акрэсціна, дзе адбывалі пакаранне жыхары палатачнага гарадка на Кастрычніцкай плошчы. Падчас разгону дэманстрацыі органы правапарадку прымянілі спецсродкі.

13 ліпеня 2006 года суд прызнаў А.Казуліна вінаватым у "наўмысных дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, <...> суправаджаюцца прымяненнем насілля і знішчэннем чужой маёмасці", а таксама ў "арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, звязаны з яўным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўніка ўлады, пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, і актыўным удзеле ў такіх дзеяннях". Палітыка прыгаварылі да пазбаўлення волі на пяць з паловай гадоў. Ён адбывае пакаранне ў віцебскай папраўчай калоніі агульнага рэжыму "Віцьба-3". Арганізацыя "Міжнародная амністыя" аб'явіла А.Казуліна палітзняволеным.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства