Актывіста выклікаюць у міліцыю
https://spring96.org/be/news/19367
2007
2007-12-04T09:42:48+0200
2007-12-04T09:42:48+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Дэмакратычнага актывіста Алеся Зарэмбюка з Мастоў выклікаюць у Мастоўскі РАУС у зьвязку з прыездам у горад Аляксандра Мілінкевіча. Ён наведаў Масты 4 лістапада, на сустрэчах з жыхарамі размаўляў пра сацыяльныя праблемы.
Алесь Зарэмбюк кажа, што капітан міліцыі Данільчык па тэлефоне паведаміў пра выклік ягонай маці Натальлі Зарэмбюк. Актывіст зазначае, што павінен атрымаць позву, інакш на допыт ня пойдзе.