viasna on patreon

КДБ працягвае перасьлед дэімакратычнай моладзі

2007 2007-11-23T13:54:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывістцы моладзі БНФ Марыі Рудакоўскай 22 лістапада патэлефанаваў супрацоўнік КДБ Новік Сяргей Міхайлавіч і прапанаваў сустрэцца, каб паразмаўляць аб яе жыцьці і плянах на будучыню.

Ён прасіў яе аб неафіцыйнай сустрэчы і размове, але, пачуўшы, што актывістка пойдзе да іх толькі пасьля афіцыйнай позвы, паабяцаў праблемы з вучобай і дэканатам. Супрацоўнік КДБ казаў, што размова цалкам легальная і КДБ мае права выклікаць людзей па тэлефоне.

Другі раз ён патэлефанаваў сёньня і паабяцаў прыслаць афіцыйную позву праз дэканат навучальнай установы. Актывістка думае, што на яе жадаюць паўплываць праз адміністрацыю навучальнай установы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства