viasna on patreon

МЗС Беларусі пазбавiла акрэдытацыi журналістаў французкага тэлеканала TF1

2004 2004-11-08T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Здымачная група расейскага бюро французкага тэлеканала TF1, якая вечарам 5 лiстапада здымала акцыю пратэсту руху супраціву "Зубр" у Менску, пазбаўлена акрэдытацыi пры Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

Актывiсты маладзёжнага руху супрацiву "Зубр" увечары 5 лiстапада вешалi на чыгуначным мосце расцяжку "Лукашэнка прайграў" (там жа, дзе тры тыднi таму вiсеў плакат "17 октября – выборы депутатов палаты представителей Национального Собрания Беларуси и конституционный референдум").

Французаў затрымалі два мужчыны ў цывiльным, забралi дакументы i прымусiлi спынiць здымку. Здымачную групу тэлеканала TF1 даставiлi ў РУУС Маскоўскага раёна Менску. Пратрымаўшы французаў гадзiны са дзве ў пастарунку, мiлiцыянты забралi вiдэакасету, сцёрлi запiс. Заключным акордам сталася пазбаўленне здымачнай групы расейскага бюро французскага тэлеканала TF1 акрэдытацыi пры МЗС Беларусi. Французам паабяцалi патлумачыць прычыны пазбаўлення акрэдытацыi 8 лiстапада, але замежныя тэлевiзiёншчыкi палiчылi за лепшае найхутчэй з`ехаць з Менску, паведамляе ПАГОНЯ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства