У Віцебску канфіскаваная "Народная Воля"
https://spring96.org/be/news/18967
2007
2007-10-31T16:32:18+0200
2007-10-31T16:32:18+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Не пасьпелі Алесь Емельянаў і Алесь Пазьняк забраць з камеры захоўваньня газеты "Народная Воля", перададзеныя з Менску, як іх адразу затрымалі супрацоўікі міліцыі і даставілі ў Кастрычніцкі РУУС. На пытаньне, з чым зьвязанае затрыманьне, бо газета легальная, міліцыянты адказалі, што дадзены адпаведны загад.
У пастарунку ў хлопцаў узялі тлумачэньні, склалі пратакол выняцьця выданьня - больш за 400 асобнікаў, і паведамілі, што ў пятніцу можна будзе дазнацца, ці вернуць газэты.