viasna on patreon

У Наваполацку адбыўся сход ініцыятыўнай групы для стварэньня грамадзкага экалягічнага руху.

2007 2007-10-22T15:57:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Наваполацак, дзе месьціцца адзін з самых буйных у ?нафтахімічных комплексаў, зьяўляецца праблемным горадам што да забруджваньня навакольнага асяродзьдзя. Тым часам месьцічы ня ведаюць, чым дыхаюць і якую ваду спажываюць, бо ніякай інфармацыі на гэты конт не паступае.

Асабліва хвалюе навапалачанаў якасьць вадаправоднай вады — як гарачай, так і халоднай. Падчас выступу на сходзе, на якім прысутнічалі 50 чалавек, мясцовы актывіст Валер Шаўчэнка заявіў, што якасьць наваполацкай вады ці ня самая горшая ў Беларусі. І гэты факт засьведчыла незалежная экспэртыза.

На сходзе выступіў таксама лекар-уроляг, які распавёў пра шкоднае ўзьдзеяньне на людзкі арганізм высокажалезістай вады і хлёркі, якой дэзынфікуюць вадаправодную ваду.

Удзельнікі сходу выказаліся за адраджэньне ў горадзе грамадзкага экалягічнага руху, які існаваў тут ад канца 1980-х гадоў. “Чыстую ваду мы атрымаем толькі тады, калі ўсе 100 тысяч навапалачанаў стануць актывістамі гэтага руху”, — паведаміў нашаму радыё Валер Шаўчэнка.

Адмыслова да сходу падрыхтавалі першы нумар незалежнага экалягічнага бюлетэню “Глыток вады”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства