Берасьцейскі абласны суд не задаволіў касацыйных скаргаў двух сябраў Партыі БНФ Сяргея Лазенкі і Яўгена Бяласіна.
https://spring96.org/be/news/18720
2007
2007-10-11T13:48:00+0300
2007-10-11T13:48:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сяргей Лазенка і Яўген Бяласін былі аштрафаваныя на 62 тысячы рублёў за ўдзел у прэзэнтацыі кнігі Паўла Севярынца 19 жніўня — суд першай інстанцыі палічыў прэзэнтацыю несанкцыянаваным сходам.
4 кастрычніка судзьдзя Натальля Сурма не задаволіла касацыйных скаргаў іншых удзельнікаў прэзентацыі - Паўла Севярынца, Юрася Бакура і Любові Праневіч.
19 кастрычніка маюць разгледзець наступныя касацыйныя скаргі.
Сёньня ноччу выйшаў на волю Андрэй Шарэнда, моладзевы актывіст, які адбываў 15 сутак за арганізацыю прэзэнтацыі 19 жніўня.
Разам за гэтую мірную акцыю пакаралі 14 чалавек.