viasna on patreon

Менскія ВНУ рэкамендуюць студэнтам, якія жывуць у інтэрнатах, паехаць дадому

2007 2007-10-11T13:32:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Кіраўніцтва сталічных універсітэтаў зрабіла суботу 13 кастрычніка выходным днём і настойліва рэкамэндуе сваім студэнтам пакінуць на выходныя Мінск, каб не дапусціць магчымага ўдзелу моладзі ў маючым адбыцца ў нядзелю апазіцыйным Еўрапейскім маршы.

У Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце адміністрацыя не стала хаваць ад студэнтаў прычыну абвяшчэння пазачарговага выходнага. Кажа студэнтка 3 курса Хрысціна Аксановіч: “Пра гэта нам паведаміў дэкан нашага факультэту. Ён хадзіў па аўдыторыях падчас заняткаў і асабіста папярэджваў студэнтаў”.

Кіраўніцтва ж найбуйнейшага сталічнага ўніверсітэту – БДУ – паведаміла сваім навучэнцам, што адпачынак прадстаўляецца маладым людзям дзеля таго, каб з набліжэннем халадоў яны змаглі паехаць дахаты і прывезці неабходныя цёплыя рэчы.

Адміністрацыя сталічнага БНТУ таксама прыняла рашэнне максімальна недапусціць сваіх студэнтаў да ўдзелу ў Еўрапейскім маршы. Гаворыць студэнт 5 курсу факультэту менэджменту Аляксандар Віткевіч: “Усіх, хто жыве у інтэрнаце, адпраўляюць на выходныя дахаты. Да мяне таксама падыходзіў кіраўнік нашай кафедры і сказаў, каб я ні ў якім разе не агітаваў, нікога з сабой не браў і сам не хадзіў, бо, маўляў, будуць праблемы з навучаннем”.

Ніводная з адміністрацый ВНУ каментаваць суботнюю адмену заняткаў ?ацыі не захацела, аднак у прыёмнай БДУ неафіцыйна паведамілі, што такі загад усе ўніверсітэты атрымалі ад Міністэрства адукацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства