Андрэя Клімава адправілі ў мазырскую калонію строгага рэжыму
https://spring96.org/be/news/18647
2007
2007-10-11T16:27:43+0300
2007-10-11T16:27:43+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У мазырскую калонію строгага рэжыму адправілі палітвязня Андрэя Клімава. З пачатку красавіка да 10 кастрычніка ён знаходзіўся ў мінскім следчым ізалятары.
Нагадаем, 1 жніўня Цэнтральны суд сталіцы асудзіў Клімава да двух гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Палітыка абвінавацілі ў распаўсюдзе антыўладных заклікаў праз Інтэрнэт. 2 кастрычніка гэты прысуд пацвердзіў Мінскі гарадскі суд.