У Бярэсьці працягваюць караць штрафамі за ўдзел у прэзентацыі кнігі
https://spring96.org/be/news/18642
2007
2007-10-11T14:05:08+0300
2007-10-11T14:05:08+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
10 кастрычніка штрафам у памеры 20 базавых велічынь судом Маскоўскага раёна Берасця пакараны Анатоль Ярмак. Ён быў затрыманы пад час прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца 19 жніўня.
Суд над юнаком некалькі разоў пераносіўся з-за адсутнасьці сьведкаў з боку абвінавачваньня. Учора сведка урэшце з’явіўся, аднак зусім не той, тлумачэньні якога фігуравалі ў справе першапачаткова.