Аблога хаты смаргонскага актывіста працягвалася ўсю ноч
https://spring96.org/be/news/18640
2007
2007-10-11T10:49:03+0300
2007-10-11T10:49:03+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сёньня раніцай Алесь Дзергачоў паведаміў праз тэлефон, што міліцэйская машына стаяла побач зь ягоным домам усю ноч. Час ад часу міліцыянты хадзілі зь ліхтарыкамі пад вокнамі.
А 8-ай раніцы прыехала іншая машына. Зараз міліцыянты працягваюць дзяжурыць побач зь ягоным домам
Алесь Дзергачоў маецца сёньня ізноў зьвяртацца са скаргай да пракурора.
Міліцыянты абвінавачваюць яго ў тым, што ўчора раніцай ён выгульваў свайго сабаку і нібыта некага пакрыўдзіў.
Ад абеду ўчорашняга дня Алесь Дзергачоў замкнуўся ў сваёй хаце і не адчыняе міліцыянтам дзьверы. Ён перакананы, што яго хочуць ізаляваць, каб ён не паехаў у Менск на апейскі марш, які павінен адбыцца ў нядзелю 14 кастрычніка.