У Горадні затрыманы Ігар Банцар і Анжаліка Борыс
https://spring96.org/be/news/18635
2007
2007-10-11T09:29:07+0300
2007-10-11T09:29:07+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Галоўнага рэдактара польскамоўнага часопісу Ігара Банцара затрымалі ў Горадні ўвечары на аўтобусным прыпынку. Яго даставілі ў Ленінскі ?АУС. Нядаўна ён быў прызначаны галоўным рэдактарам часопісу “Magazyn Polski na uchodzstwie’.
Каля 12-й ночы 10 кастрычніка Генэральны консул Польшчы ў Горадні Анджэй Крэнтоўскі пакінуў Ленінскі ?АУС, куды ён прыходзіў, паколькі была затрыманая Анжаліка Борыс — старшыня Саюзу палякаў, які не прызнаецца ўладамі. Як паведаміў нашаму ?адыё яе намесьнік Мечыслаў Яскевіч, спадарыня Борыс запатрабавала адваката, ёй прапанавалі толькі дзяржаўнага, а ўрэшце рэшт пасадзілі на ноч у міліцэйскі ізалятар. Абвінавачаньне звычайнае: яна, паводле міліцыянтаў, “брыдкасловіла”.